Генэральная Асамблея ААН прыняла 2 лютага рэзалюцыю, якая асуджае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну і заклікае Маскву неадкладна вывесьці з Украіны ўсе сілы.
Рэзалюцыя, якую падтрымалі 141 з 193 дзяржаваў — удзельніц галасаваньня, была прынятая ў канцы тэрміновай сэсіі Генэральнай Асамблеі, скліканай Радай Бясьпекі ў часе, калі расейскія сілы абстрэльваюць гарады Ўкраіны з артылерыі і наносяць па іх авіяўдары.
Акрамя Расеі і Беларусі, супраць рэзалюцыі галасавалі Сырыя, Эрытрэя і Паўночная Карэя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баі за Херсон, абстрэлы Кіева і Харкава. Хроніка сёмага дня вайны Расеі супраць Украіны і сусьветнай ізаляцыі Масквы