У дзень рэфэрэндуму, 27 лютага, у Горадні каля ўчасткаў сілавікі затрымалі 90 чалавек, якія выступілі супраць вайны ва Украіне.
Пра суды паведамляе «Белсат».
Такога ў горадзе не было з часу пратэстаў пасьля выбараў прэзыдэнта ў 2020 году.
Большаць затрыманых (каля 70 чалавек) трымалі ў горадзенскім СІЗА. Сярод іх — сталыя жанчыны.
Судзілі грамадзян 1 і 2 сакавіка паводле арт. 24.23 КаАП («парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор патрабуе 1,5 года турмы журналісту Алегу Грузьдзіловічу. «Менсктранс» выставіў яму прэтэнзіі на 56 тысяч рублёўПрактычна ўсе гарадзенцы пакараныя штрафамі ў 50-70 базавых велічыняў.
Паводле «Белсату», 2 сакавіка судзілі тых, хто адмовіўся ці ня змог разблякаваць свой мабільны тэлефон падчас затрыманьня. Сілавікоў цікавілі падпіскі ў Telegram.