Расейскія войскі 13 батальённа-тактычнымі групамі спрабуюць працягнуць наступ уздоўж беларуска-украінскай мяжы ў напрамку Кіева, каб заблякаваць сталіцу Ўкраіны з поўначы і паўночнага захаду, паведамілі ва Ўзброеных сіл Украіны раніцай 2 сакавіка.
Расейскія войскі таксама блякуюць горад Марыюпаль на Азоўскім моры, дзе ўчора адбылліся жорсткія баі, і працягваюць наступ на Херсон ды Мікалаеў. Акрамя таго, ідзе разгортваньне расейскай вайскова-марской групоўкі ў Чорным моры і падрыхтоўка да высадкі.
Расейская авіяцыя сёньня зноў абсталяла Харкаў. Пра паветраную атаку раніцай 2 сакавіка на цэнтар Харкава паведамілі ў МУС Украіны. Пацярпелі будынак управы абласной паліцыі і Харкаўскага ўнівэрстытэту.
Армія Расеі вядзе абстрэлы крытычнай інфраструктуры гарадоў Украіны «для запалохваньня мірных жыхароў», заявілі ў Мінабароны Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская авіяцыя абстраляла прыватны сэктар Жытоміра, ёсьць забітыя і параненыя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баі за Херсон, абстрэлы Кіева і Харкава. Хроніка сёмага дня вайны Расеі супраць Украіны і сусьветнай ізаляцыі Масквы