Затрыманьні ў інтэрнаце
АМАП затрымаў 7 навучэнцаў Ліцэю БДУ. Спачатку Задзіночаньне беларускіх студэнтаў напісала, што затрыманых было 8 чалавек і адбылося гэта проста ў інтэрнаце. Аднак затым высьветлілася, што іх схапілі на вуліцы.
Усе яны непаўналетнія. Іхныя прозьвішчы ў сьпісах затрыманых, якія знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсьціна.
Пазьней стала вядома, што іх адпусьцілі.
Затрымалі жанчыну зь дзяўчынкай і жоўта-блакітнымі балёнікамі
Жанчына зь дзяўчынкай і жоўта-блакітнымі балёнікамі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу ў Менску на адзіночны пікет, піша «Наша Ніва».
Нашыя чытачы паведамляюць, што пікет прайшоў сёньня, 1 сакавіка, сілавікі забралі жанчыну ў мікрааўтобус. Далейшы лёс яе і дзіцяці невядомы.
Жанчыну арыштавалі за блакітна-жоўтыя кветкі
У Віцебску жанчыну арыштавалі за «пікетаваньне» блакітна-жоўтымі кветкамі, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
На плошчы Перамогі ў Віцебску 27 лютага затрымалі Кацярыну Бекан за тое, што трымала ў руках блакітна-жоўтыя кветкі. Мясцовыя міліцыянты расцанілі гэта як «несанкцыянаванае пікетаванне» і склалі пратакол паводле артыкулу 24.23 КаАП. Сёньня праваабаронцам паведамілі, што суд арыштаваў Кацярыну на 10 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 28 лютага: затрыманьні ў Менску, 2,5 года калёніі жыхару Іўя, менчука асудзілі за спробу сфатаграфаваць бюлетэнь. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Андрэй у адзеньні зь Мікалаем Радзівілам, Ягор — з надпісам «Радзіма». Як прайшоў першы дзень суду над «нашаніўцамі»