Амбасадары краін Эўразьвязу 28 лютага вырашылі накласьці візавыя санкцыі на 22 беларускіх высокапастаўленых вайскоўцаў і чыноўнікаў Міністэрства абароны.
Свабода атрымала гэты санкцыйны сьпіс, афіцыйная публікацыя якога заплянаваная на 1 сакавіка.
У дадатковым чорным сьпісе Эўразьвязу апынуліся, сярод іншых:
- Леанід Касінскі, начальнік Галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Міністэрства абароны Беларусі;
- Ігар Мажылоўскі, начальнік Галоўнага фінансава-эканамічнага ўпраўленьня Міністэрства абароны Беларусі;
- Алег Воінаў, начальнік Упраўленьня міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі;
- Сяргей Саўта, начальнік Дэпартамэнту прававога забесьпячэньня Міністэрства абароны Беларусі;
- Іван Багуслаўскі, начальнік Галоўнай вайсковай інспэкцыі Ўзброеных Сіл пры Міністэрстве абароны Беларусі;
- Дзьмітры Міхалап, намесьнік камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі;
- Анатоль Булаўка, намесьнік камандуючага па ідэалягічнай рабоце і начальнік ідэалягічнай работы ВПС і войскаў СПА Беларусі;
- Віктар Сойка, намесьнік камандуючага па ўзбраеньні, начальнік Упраўленьня ўзбраеньня ВПС і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі;
- Юры Пейгановіч, намесьнік камандуючага ВПС і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі па тылавым забесьпячэньні;
- Аляксандар Бас, намесьнік камандуючага Заходнім апэратыўным камандаваньнем Беларусі;
- Дзьмітры Бекрэн, намесьнік камандуючага войскамі па ідэалёгіі, начальнік аддзелу ідэалёгіі Заходняга апэратыўнага камандаваньня.
Чакаецца таксама, што 1 сакавіка амбасадары краін ЭЗ прымуць рашэньне адносна дадатковых эканамічных санкцый супраць Беларусі ў сувязі зь яе ўдзелам у вайне Расеі супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Працягваюцца абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Украіна кажа, што беларускія войскі рухаюцца да мяжы. Хроніка расейскай агрэсіі 28 лютага