Эўразьвяз увёў пэрсанальныя санкцыі супраць шэрагу расейскіх чыноўнікаў і бізнэсмэнаў, набліжаных да Ўладзіміра Пуціна, а таксама супраць прапагандыстаў у расейскіх дзяржаўных СМІ.
У санкцыйны сьпіс ЭЗ трапілі, сярод іншых:
прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў;
- кіраўнік «Роснефти» Ігар Сечын;
- алігарх Алішэр Усманаў;
- прадпрымальнік Пётр Авен;
- мільярдэр Міхаіл Фрыдман;
- старшыня рады дырэктараў аэрапорту Шарамецьева Аляксандар Панамарэнка;
- супрацоўнікі дзяржаўных СМІ: Антон Красоўскі, Захар Прылепін, Аркадзій Мамантаў, Раман Бабаян, Вольга Скабеева, Тыгран Кеасаян.