Гэта значыць, што расейская зборная ня зможа гуляць ў адборачных матчах чэмпіянату сьвету ў наступным месяцы, а жаночая — у чэмпіянаце Эўропы гэтым летам.
Маскоўскі «Спартак» выкінулі зь Лігі Эўропы, а UEFA спыніла супрацоўніцтва з расейскай кампаніяй «Газпром» як спонсарам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Працягваюцца абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Украіна кажа, што беларускія войскі рухаюцца да мяжы. Хроніка расейскай агрэсіі 28 лютага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін можа нанесьці ўдар тактычнай ядзернай зброяй на мяжы Беларусі і Ўкраіны», — меркаваньне расейскага вайсковага экспэрта