У Томскай вобласьці скрыншоты матэрыялаў апублікаваў журналіст Андрэй Серафімаў. У Маскоўскай вобласьці копіі разьмясьціў тэлеграм-канал «Асьцярожна, навіны». Падобныя скрыншоты «Медуза» атрымала ад настаўніка з Калускай вобласьці.
Інфармацыю пацьвердзіла начальніца упраўленьня агульнай адукацыі Томскай вобласьці Ірына Грабцэвіч. Паводле яе, такія рэкамэндацыі атрымалі ўсе ва ўсіх школах вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Працягваюцца абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Украіна кажа, што беларускія войскі рухаюцца да мяжы. Хроніка расейскай агрэсіі 28 лютагаУказаньні атрымалі і маскоўскія навучальныя ўстановы, піша ВВС. Выданьне прыводзіць цытаты з дапаможніка для 9–11 клясаў:
«На жаль, ёсьць сілы, якія Расею арганічна ненавідзяць, якія цяпер робяць усё магчымае, каб пачаць вайну, каб праз тры-чатыры гады вы былі ўцягнутыя ў яе сьмяротныя жорны».
«Заморскія куратары паставілі страшную задачу перад украінскай уладай, перад будучымі пакаленьнямі — перамога над Расеяй, перамога любой цаной. Як кажуць: „Змагайся з Расеяй да апошняга ўкраінца“».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ні Расею, ні беларускія войскі ня пусьцім». Жыхары ўкраінскага паселішча Дабранка зьвярнуліся да беларусаў на мяжыМатэрыял у цэлым паўтарае аргумэнты, якія выкарыстоўваў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, каб апраўдаць уварваньне.
Напрыклад, на магчымае пытаньне «Гэта вайна з Украінай?» настаўніка просяць адказаць «З Украінай не вайна, а спэцыяльная міратворчая апэрацыя, накіраваная на стрымліваньне нацыяналістаў, якія прыгнятаюць расейскамоўнае насельніцтва».