Пра гэта 28 лютага паведаміла прэс-служба МАК.
Гэты крок зроблены ў сувязі з расейскім узброеным уварваньнем ва Ўкраіну. Reuters таксама нагадвае, што ў пятніцу, 4 сакавіка, у Пэкіне стартуюць Паралімпійскія зімовыя гульні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спартоўцы Нямеччыны заклікалі сьвет выключыць Расею і Беларусь зь міжнароднага спортуМэтай рэкамэндацыі ў МАК назвалі, сярод іншага, «абарону цэласьці глябальных спартовых спаборніцтваў». «Цяперашняя вайна ва Ўкраіне ставіць перад Алімпійскім рухам дылему. У той час як атлеты з Расеі і Беларусі будуць магчы працягваць удзел у спартовых падзеях, у многіх спартоўцаў з Украіны такой магчымасьці ня будзе, бо на іх краіну напалі», — падкрэсьліваюць у МАК.
У камітэце адзначылі, што калі выканаць рэкамэндацыю як найхутчэй з арганізацыйных або юрыдычных прычын будзе нерэальна, то МАК заклікае міжнародныя спартовыя фэдэрацыі і арганізатараў спаборніцтваў ва ўсім сьвеце зрабіць усё магчымае, каб ніводзін спартовец або чыноўнік з Расеі ці Беларусі ня быў дапушчаны да ўдзелу пад сваім сьцягам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія і расейскія біятляністы будуць выступаць як «нэўтральныя» спартоўцы на міжнародных спаборніцтвах«Грамадзяне Расеі ці Беларусі… павінны ўспрымацца толькі як нэўтральныя спартоўцы ці нэўтральныя каманды. Не дапускаецца выкарыстаньне дзяржаўных сымбаляў, колераў, сьцягоў ці гімнаў», — падкрэсьлівае ў заяве Міжнародны алімпійскі камітэт.
Адначасова МАК захаваў рэкамэндацыю не праводзіць міжнародныя спаборніцтвы ў Расеі і Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі фонд спартовай салідарнасьці заклікаў перанесьці спартовыя турніры з Расеі і Беларусі ў іншыя краіны