Пачатак валютных таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы адкладалі на гадзіну, яны адкрыліся аб 11:00. БНБ-банк, Белаграпрамбанк і Сбербанк прадавалі даляр ужо па 3,2 рубля, курс эўра дасягнуў 3,55 рубля.
Расейскі Цэнтрабанк павысіў стаўку рэфінансаваньня з 9,5% да 20% гадавых. На момант публікацыі ЦБ РФ паказвае курс ад 26 лютага ў 93 расейскія рублі за эўра. Аднак Idel.Realii перадае вынікі апошніх таргоў на Маскоўскай біржы, ужо 28 лютага. Там зафіксавалі курс у 113 рублёў за даляр і 126 за эўра.
Сайт беларускага Нацбанку раніцай 28 лютага не адкрываецца. Магчыма, гэта наступствы хакерскай атакі. Стала вядома, што Нацбанк Беларусі з 1 сакавіка павышае стаўку рэфінансаваньня з 9,25% да 12% гадавых
Хакеры з Anonymous уначы атакавалі сайты Беларусбанка, Прыёрбанка і Белінвестбанка. Пра гэта яны паведамілі ў Twitter. Цяпер сайты недаступныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выніку агрэсіі супраць Украіны расейскія алігархі страцілі за дзень 39 млрд даляраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія банкі, якія трапілі пад санкцыі, адключаюць ад SWIFT