Міжнародная фэдэрацыя футбола (FIFA) увяла санкцыі ў дачыненьні да Расеі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны. З гэтага часу зборная Расеі па футболе будзе называцца «Расейскі футбольны саюз» і праводзіць свае матчы толькі на нэўтральных палях.
Акрамя таго, камандзе забараняецца выкарыстоўваць нацыянальны сьцяг і гімн.
Санкцыі ўвяла таксама Сусьветная шахматная фэдэрацыя, забараніўшы ўсе спаборніцтвы, якія праводзяцца пад сваёй эгідай, на тэрыторыі Расеі.
Раней нацыянальныя футбольныя каманды Польшчы, Швэцыі і Чэхіі адмовіліся гуляць са зборнай Расеі за права выхаду на чэмпіянат сьвету, які адбудзецца сёлета ў Катары. Пры гэтым каманды заявілі, што ня выйдуць на гульні супраць Расеі, якія павінны былі прайсьці вясной у Маскве, нават калі FIFA перанясе іх на нэўтральныя палі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ можа прыняць рашэньне аб адключэньні беларускіх банкаў ад SWIFT заўтра