G7 зьбіраецца адключыць пэўныя расейскія банкі ад SWIFT. Краіны «сямёркі» разьлічваюць, што гэты крок абмяжуе здольнасьць банкаў «дзейнічаць у глябальным маштабе»
- «Сямёрка» можа ўвесьці абмежавальныя меры для Банку Расеі, цытуе заяву ТАСС. У G7 лічаць, што гэта перашкодзіць ЦБ РФ выкарыстоўваць свае міжнародныя рэзэрвы так, каб зьменшыць эфэкт санкцыяў.
- «Група сямёх» мае намер абмежаваць расейцам магчымасьць атрымліваць «залатыя пашпарты».
- G7 плянуе стварыць на гэтым тыдні трансатлянтычную працоўную групу для назіраньня за выкананьнем фінансавых санкцыяў супраць РФ.
- Будуць праведзеныя «інвэнтарызацыя і замарожваньне авуараў фізычных асобаў і прадпрыемстваў, на якіх накладзеныя санкцыі у краінах «сямёркі».
- Удзельнікі групы маюць намер таксама «ўжыць санкцыі і іншыя меры фінансавага характару да чыноўнікаў і прадстаўнікоў расейскай эліты, блізкіх да ўраду, а таксама да іх сем’яў».
- Краіны G7 дамовіліся ўзмацніць каардынацыю для барацьбы з «дэзынфармацыяй і іншымі формамі гібрыднай вайны».