Дураў: Працу Telegram-каналаў на час канфлікту могуць часткова ці цалкам абмежаваць

Germany Telegram Messenger

Заснавальнік Telegram Павел Дураў заклікаў карыстальнікаў з Расеі і Ўкраіны «з сумневам ставіцца да любых зьвестак, якія пашырааюцца ў Telegram у гэты час».

«Telegram-каналы ўсё часьцей робяцца крыніцай неправеранай інфармацыі, зьвязанай з украінскімі падзеямі», — напісаў Дураў.

Ён адзначыў, што кампанія ня мае фізычнай магчымасьці правяраць усе публікацыі каналаў на дакладнасьць.

«У выпадку эскаляцыі сытуацыі мы разгледзім магчымасьць часткова ці цалкам абмежаваць працу Telegram-каналаў ва ўцягнутых краінах на час канфлікту», — заявіў Павел Дураў.