Украіна афіцыйна накіравала ў Міжнародны суд ААН у Гаазе пазоў супраць Расеі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Ўкраіна афіцыйна накіравала пазоў супраць Расеі ў Міжнародны суд ААН у Гаазе.

«Патрабуем прыцягнуць Расею да адказнасьці за скажэньне паняцьця генацыду для апраўданьня агрэсіі. Просім суд тэрмінова загадаць Расеі спыніць ваенныя дзеяньні і прызначыць слуханьні на наступны тыдзень», — паведаміў Уладзімір Зяленскі ў сваім Twitter.


Адначасова Вярхоўная Рада Ўкраіны зьвярнулася да Генэральнай асамблеі ААН з прапановай стварыць спэцыяльны трыбунал для расьсьледаваньня злачынстваў рэжыму дзейнага прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тут ваявалі кадыраўцы»: хто пахаваны ў магілах, якія Пуцін называе вынікам «генацыду»