У заяве прэс-службы прэзыдэнта раніцай 27 лютага гаворыцца, што ў адпаведнасьці з палажэньнем аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства, якія праходзяць службу ва Ўзброеных Сілах, замежнікі маюць права паступаць на службу на добраахвотнай аснове, у тым ліку й да Сілаў тэрытарыяльнай абароны.
«У сувязі з гэтым усім замежнікам, якія жадаюць далучыцца да супраціву расейскім акупантам і абараніць сусьветную бясьпеку, кіраўніцтва Ўкраіны прапануе прыехаць у нашу краіну і ўступіць у шэрагі войскаў тэрытарыяльнай абароны. Утвараецца асобнае падразьдзяленьне іншаземцаў — Інтэорнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны. Гэта будзе ключавым сьведчаньнем вашай падтрымкі нашай краіны», — сказаў Зяленскі.
Паводле яго слоў, для рэгістрацыі ў Міжнародным легіёне і па ўсіх дэталях трэба зьвяртацца да аташэ па абароне амбасады Ўкраіны ў той краіне, адкуль хоча прыбыць добраахвотнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызнаў, што Беларусь удзельнічае ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Кіеў і Масква дамовіліся на перамовы. Хроніка вайны 27 лютага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Баявы настрой — мы ж перамагаем!» — беларус, які браў удзел у начным баі за Васількоў