Расейскія ўлады ўпершыню публічна прызналі гібель вайскоўца ў канфлікце ва Ўкраіне. Кіраўнік Дагестану Сяргей Мелікаў паведаміў аб сьмерці афіцэра Нурмагамеда Гаджымагамедава. Ён праходзіў службу ў паветрана-дэсантных войсках.
Мелікаў паведаміў аб гібелі Гаджымагамедава ў Інстаграме 26 студзеня. «Зь вялікім шкадаваньнем успрыняў трагічную зьвестку аб гібелі нашага маладога земляка, афіцэра Расейскай Арміі Нурмагамеда Гаджымагамедава, які з гонарам выканаў свой службовы абавязак падчас спэцапэрацыі па абароне Данбасу», — напісаў ён. Абставіны сьмерці не раскрываюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На сайце ТАСС зьявілася інфармацыя пра забітых і параненых расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіне. І хутка зьнікла ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абстрэлы Кіева, Харкава і іншых гарадоў. Звыш 150 тысяч уцекачоў. Хроніка расейскай агрэсіі супраць Украіны 26 лютага