Прэс-служба прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона апублікавала паведамленьне, якое падсумоўвае тэлефонную размову Макрона з Аляксандрам Лукашэнкам 26 лютага.
Паводле прэс-службы Элісэйскага палацу, Эманюэль Макрон падчас размовы:
- асудзіў магчымае разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі;
- папрасіў Лукашэнку запатрабаваць як найхутчэйшага вываду зь Беларусі расейскіх войскаў, якія вядуць несправядлівую вайну;
- падкрэсьліў неабходнасьць супрацоўніцтва Беларусі зь міжнароднай супольнасьцю для аказаньня гуманітарнай дапамогі Ўкраіне;
- падкрэсьліў, што братэрства беларускага і ўкраінскага народаў павінна прывесьці Беларусь да адмовы быць васалам Расеі і саўдзельніцай вайны супраць Украіны.