Сёньня чацьвёрты дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 25 лютага:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абстрэлы Кіева, Харкава і іншых гарадоў. Звыш 150 тысяч уцекачоў. Хроніка расейскай агрэсіі супраць Украіны 26 лютагаДата дня
27 лютага 1991 году прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы абвясьціў пра заканчэньне вайны ў Пэрсыдзкай затоцы паміж кааліцыяй на чале з ЗША і Іракам за вызваленьне і аднаўленьне незалежнасьці Кувэйту.
Таксама ў гэты дзень
1612 — пачала працу друкарня ў Любчы пад Наваградкам. Усяго яна выпусьціла больш за 80 кніжак па-лацінску і па-польску.
1919 — была ўтвораная Літоўска-Беларуская ССР.
1933 — адбыўся пажар бэрлінскага Райхстагу.
2015 — у Маскве быў забіты расейскі апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў.
У гэты дзень нарадзіліся
1734 — Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1888 — Яўхім Бялевіч, дзяяч нацыянальнага руху, міністар юстыцыі і фінансаў у Народным сакратарыяце — першым урадзе БНР.
1902 — Джон Стэйнбэк, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі 1962 году.
1903 — Міхась Явар, беларускі паэт.
1906 — Рыта Млодак, беларуская опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі.
1912 — ангельскі празаік Лорэнс Дарэл.
1935 — Фёдар Клімчук, беларускі мовазнаўца-дыялектоляг, гісторык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Захоўнік палескага скарбу: Фёдар Клімчук (1935-2018)У памяці
1936 — памёр расейскі фізіёляг Іван Паўлаў.
1939 — у Менску быў расстраляны Васіль Шчарбакоў, беларускі гісторык.
1982 — нарадзіўся Міхал Шарамет, удзельнік Маладога Фронту БНФ, стваральнік вайскова-патрыятычнай арганізацыі «Ваяр». Памёр нечакана 21 красавіка 2013 г.