«У месцы правядзеньня спаборніцтва не дапускаецца разьмяшчэньне расейскіх ці беларускіх сьцягоў, сымбаляў і дзяржаўных гербаў. Замест дзяржаўных сьцягоў павінен быць вывешаны сьцяг Міжнароднага зьвязу біятляністаў, — паведаміла прэс-служба зьвязу. — Адзеньне зборных Расеі і Беларусі, у тым ліку касьцюмы для спаборніцтваў, павінны быць нэўтральнымі колерам і дызайнам і не павінны адлюстроўваць дзяржаўнага гербу або сьцяга. Гімны Расеі і Беларусі ня будуць гучаць на спаборніцтвах Міжнароднага зьвязу біятляністаў».
Прэс-служба таксама паведаміла, што зборная Ўкраіны ў біятлёне праінфармавала Міжнародны зьвяз біятляністаў, што ня зможа ўдзельнічаць ні ў адным з апошніх спаборніцтваў Кубку сьвету або Кубку Міжнароднага зьвязу біятляністаў у гэтым сэзоне. Тым ня менш, як адзначае прэс-служба, на спаборніцтвах у гонар украінскай каманды будзе ўзьняты сьцяг Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абстрэлы Кіева, Харкава і іншых гарадоў. Звыш 150 тысяч уцекачоў. Хроніка расейскай агрэсіі супраць Украіны 26 лютага