Упраўленьне Высокага камісара ААН у справах уцекачоў назвала для Радыё Свабода колькасьць грамадзян Украіны, якія ўцяклі ад наступу расейскіх войскаў у іншыя дзяржавы за апошнія содні.
- Беларусь – 44
- Латвія – 75
- Малдова – 21 228
- Польшча – 54 400
- Румынія – 7 000
- Славаччына – 7 122
- Вугоршчына – 26 000
Усяго: 115.869
Рэгістрацыяй, прыёмам і разьмяшчэньнем прыбылых у суседнія краіны кіруюць афіцыйныя ўлады гэтых краін.
Памежны камітэт Беларусі ўдакладняе, што 44 грамадзяніны Ўкраіны перасеклі мяжу толькі за апошнія содні, а за мінулыя — яшчэ 12.
Польшча называе нашмат большую лічбу ўцекачоў з Украіны: 100 000.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абстрэлы Кіева, Харкава і іншых гарадоў. Звыш 150 тысяч уцекачоў. Хроніка расейскай агрэсіі супраць Украіны 26 лютага