МУС Беларусі: унутраныя войскі ня будуць ваяваць ва Ўкраіне

Хазалбек Атабекаў

На «гарачай лініі» МУС сёньня дзяжурыў намесьнік міністра — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў. Журналісты даведаліся ў ягонага намесьніка, якую пазыцыю камандаваньне мае ў пытаньні вайны ва Ўкраіне.

Журналіст Zerkalo.io задаў пытаньні намесьніку камандуючага ўнутранымі войскамі Беларусі палкоўніку Хазалбеку Атабекаву. На пытаньні «Што адбываецца? Чаму на межы адпраўляюць салдат тэрміновай службы? Што рабіць, калі Пуцін вырашыць захапіць Беларусь?» намесьнік камандуючага ня стаў адказваць і параіў захоўваць спакой.

«Памежнікі выконваюць свае задачы, унутраныя войскі свае задачы, Мінабароны свае задачы. Захоўвайце спакой», — сказаў Атабекаў.

На ўдакладняльнае пытаньне: «Гэта значыць, нашы салдаты ня будуць ваяваць ва Ўкраіне?», Атабекаў запэўніў, што гэтага ня будзе.

Пры гэтым журналістам прыходзяць паведамленьні аб тым, што вайскоўцаў адпраўляюць на мяжу — як тэрміновай службы, так і кантрактнікаў. Але на «гарачай лініі» Міністэрства абароны не здымалі слухаўку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея трэці дзень атакуе Ўкраіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Лукашэнка робіць выгляд, што нічога не адбываецца
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спадарожнікавыя здымкі зафіксавалі вялікую групоўку войскаў на поўдні Беларусі. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў