Палітвязьня Алега Канавалава зьмясьцілі ў карцэр на 7 сутак
Пра гэты паведамляюць праваабаронцы. 26-гадовы Алег Канавалаў — уладальнік ютуб-канала «Третий регион Беларусь», быў затрыманы 10 студзеня 2022 года і ўтрымліваецца ў СІЗА Гомеля.
Яго абвінавачваюць у тым, што ён дэананімізаваў сілавікоў і «разьмяшчаў у сацсетцы інфармацыю антыдзяржаўнага толку, прапагандаваў супраціў прадстаўнікам улады». Таксама яму ў віну ставяць «цынічныя камэнтары» пра замінулага супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка.
Зьявілася інфармацыя аб пагрозах сілавікоў палітвязьням Валадаркі
Тэлеграм-канал АЧК-Беларусь інфармуе, што адзін з анархістаў, які ўтрымліваецца ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, змог перадаць аб пагрозах сілавікоў у адрас палітвязьняў. Паводле яго слоў, калі стала вядома пра баявыя дзеяньні ва Украіне, міліцыянты заявілі, што нібыта «будуць расстрэльваць палітвязьняў без суда і сьледзтва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Івашына чарговы раз зьмясьцілі ў карцар, Афнагеля — у ШЫЗА. Пачобуту працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай