Цяпер тэлефанаваць ва Ўкраіну з Канады, Аўстрыі, Нямеччыны, Швайцарыі, Фінляндыі, Славаччыны, Паўночнай Македоніі, Швэцыі і іншых краін можна бясплатна.
Мабільныя апэратары 15 дзяржаваў адмянілі аплату за тэлефонныя званкі ва Ўкраіну. Пра гэта паведамляе Telegram-канал bit.ua.
«Мабільныя апэратары Канады, Аўстрыі, Нямеччыны, Швайцарыі, Фінляндыі, Славаччыны, Паўночнай Македоніі, Швэцыі, Літвы, Латвіі, Чэхіі, Польшчы, Харватыі, Сэрбіі, Босьніі і Герцагавіны адмянілі аплату за тэлефонныя званкі ва Ўкраіну», – гаворыцца ў паведамленьні.
Раней на тле ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Дзяржаўная служба спэцыяльнай сувязі і абароны інфармацыі папярэдзіла аб магчымых перабоях з сувязьзю праз перагрузкі сетак мабільных апэратараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абстрэлы Кіева, Харкава і іншых гарадоў. Звыш 150 тысяч уцекачоў. Хроніка расейскай агрэсіі супраць Украіны 26 лютага