Сьвятлана Ціханоўская 25 лютага зьвярнулася да жанчын Беларусі, Расеі і Ўкраіны з заклікам аб’яднацца і выступіць супраць вайны, зь якой Расея пры дапамозе Беларусі пайшла на Ўкраіну.
«Хіба мы можам маўчаць, гледзячы на гэта? — сказала Ціханоўская. — Дарагія беларускі, украінкі, расіянкі. Усе мы хочам спыніць вайну. Але проста хацець ужо недастаткова — пра гэта трэба гаварыць, крычаць, гэты голас трэба зрабіць гучным, агульным і сыстэмным».
«Аб’ядноўвайцеся! Знаходзьце іншых жанчын, якія падзяляюць вашы погляды. Разам вы будзеце мацнейшымі. Гаварыце сваё „не“ вайне ў той форме, якая магчымая там, дзе вы ёсьць, — заклікала Ціханоўская. — У гісторыі ёсьць шмат прыкладаў, калі менавіта галасы жанчын супрацьстаялі войнам і катастрофам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская правяла тэрміновую сустрэчу з кіраўніком МЗС Францыі