Вайна ў абліччах. ФОТА

Жанчына каля свайго дому, разбуранага авіяўдарам. Кіеў, 25 лютага

Жанчына расчышчае завалы пашкоджанага жылога дому на вуліцы Кошыца ў прыгарадзе Кіева. У будынак, падобна, трапіў снарад. 25 лютага

Мужчына каля аскепкаў неапазнанага самалёта, які зваліўся на дом у жылым квартале Кіева

Скрыншот відэазвароту Ўладзіміра Пуціна аб пачатку «вайсковай апєрацыі ва Ўкраіне» а 5-й гадзіне раніцы 24 лютага

Адзін зь відэазваротаў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. 25 лютага

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступае з заявай аб нападзе Расеі на Ўкраіну ва Ўсходняй залі Белага дому ў Вашынгтоне. 24 лютага

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь сілавікамі ў Менску. 24 лютага

Параненая жанчына стаіць ля шпіталя пасля бамбавання гораду Чугуева на ўсходзе Ўкраіны. 24 лютага

Мужчына сядзіць ля свайго разбуранага дому пасьля выбуху ў горадзе Чугуеве на ўсходзе Украіны. 24 лютага

Жанчына стаіць на вуліцы, на фоне ідзе дым з вайсковага аэрапорту Чугуева пад Харкавам. 24 лютага

Жанчына хаваецца ад паветранага нападу на Кіеў на адной з станцыяў мэтро. 24 лютага

Людзі хаваюцца ад паветранай атакі ў Кіеве. 25 лютага

Жанчына з катом на чыгуначнай станцыі ў Кіеве. 24 лютага

Мужчына зь дзіцём плача пасьля перасячэньня мяжы Ўкраіны са Славаччынай. 25 лютага

Людзі бягуць з Украіны ў Вугоршчыну. На памежным пераходзе Бэрэгшурань. 25 лютага

Жанчына плача падчас акцыі ў падтрымку Ўкраіны ў Лёндане. 24 лютага

Актывісты трымаюць плякаты на пляцы Ляфает ў Вашынгтоне на знак пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. 24 лютага

Прапануем паглядзець на эмоцыі людзей, якія сталі архітэктарамі, ўдзельнікамі і закладнікамі найвялікшага ваенна-палітычнага крызісу ў Эўропе ў ХХІ стагодзьдзі.