Тэлеканалы заблякавалі за «распальваньне вайны і пашырэньне дэзынфармацыі».
Дэпартамэнт абароны правоў спажыўцоў і тэхнічнага нагляду (TTJA) загадаў тэлекамунікацыйным прадпрыемствам спыніць рэтрансьляцыю пяці тэлеканалаў на тэрыторыі Эстонскай Рэспублікі: РТР Планета, НТВ Мир (таксама НТВ Мир Балтика), Россия 24, TV Centre International (TVCI), а таксама Беларусь 24, піша ERR.
Дэпартамэнт абароны правоў спажыўцоў і тэхнічнага нагляду забараніў трансьляцыю гэтых тэлеканалаў, кожны зь якіх трансьлюецца на расейскай мове, на тэрыторыі Эстоніі з прычыны перадачы гэтымі каналамі забароненай інфармацыі, у тым ліку распальваньня вайны і распаўсюду дэзынфармацыі.
Перад тым расейскія прапагандысцкія тэлеканалы трапілі пад забарону ў Латвіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тут ваявалі кадыраўцы»: хто пахаваны ў магілах, якія Пуцін называе вынікам «генацыду» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эфіры Радыё Свабода і «Настоящее время» пра вайну Расеі супраць Украіны. ВІДЭА