Што можа зрабіць Захад супраць агрэсіі Расеі?

Your browser doesn’t support HTML5

Ці будзе Захад трактаваць Беларусь як саўдзельніка агрэсіі? Наколькі жорсткімі выглядаюць меры, прынятыя і анансаваныя Захадам супраць агрэсара? Ці магчымае ваеннае ўмяшаньне заходніх краінаў? Які лёс чакае Беларусь? Якое палітычнае і міжнароднае значэньне можа мець абвяшчэньне Ціханоўскай сябе прадстаўніцай беларускага народу?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць старэйшы дасьледчык Цэнтру новых ідэяў, былы дыплямат Павал Мацукевіч і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Сяргей Навумчык.