Украінцы зьвяртаюцца да беларусаў: «Не дазвольце Пуціну і Лукашэнку забіць вашых сыноў»

Тарас Беразавец

Грамадзяне Ўкраіны пачалі дзяліцца заклікам, зь якім да беларусаў зьвярнуўся ўкраінскі палітоляг і тэлевядоўца Тарас Беразавец. 

Тарас Беразавец у сваім тэлеграм-канале апублікаваў зварот да беларусаў. Ён спадзяецца, што беларускія вайскоўцы ня будуць падтрымліваць расейскіх і пакінуць войска проста цяпер.

«Беларусы! Украінскі народ ведае, што вы сталі закладнікамі дыктара Лукашэнкі, які зьехаў з глузду. Вашых мужчын, братоў і сыноў выкарыстоўваюць рэжымы двух ваенных злачынцаў — Пуціна і Лукашэнкі — у якасьці „гарматнага мяса“ супраць украінскага народу. Мы змагаемся супаць тыраніі. Патэлефануцйе сваім блізкім, якіх дыктатар кінуў супраць Украіны. Скажыце ім не выконваць злачыннага загаду. Не дазвольце Пуціну і Лукашэнку забіць вашых сыноў, братоў і мужчын. Ва Ўкраіне ўсіх, хто прыйшоў на нашу зямлю, чакае сьмерць. Гэта ня ваша вайна. Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія войскі атакавалі мяжу Ўкраіны зь Беларусьсю, — украінскія памежнікі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея напала на Ўкраіну, Лукашэнка падтрымаў агрэсію. Хроніка баявых дзеяньняў і сусьветная рэакцыя 24 лютага