Даты дня
24 лютага 1926 на Слонімшчыне нарадзілася Надзея Дземідовіч — удзельніца паваеннага антысавецкага супраціву, зьняволеная ГУЛАГу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нерэабілітаваная пакутніца за Беларусь. Вянок памяці Надзеі Дземідовіч24 лютага 1935 году на Вушаччыне нарадзіўся Рыгор Барадулін. Барадулін — апошні літаратар, якому надалі званьне Народнага паэта Беларусі (у 1992 годзе). У 2006 годзе Рыгор Барадулін быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры за зборнік вершаў «Ксты».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 нечаканых фактаў пра Рыгора Барадуліна, які лічыў, што Пушкін падтрымаў бы БНФТаксама ў гэты дзень
1582 — папа Рыгор ХІІІ выдаў булу аб пераходзе зь юльянскага календара на новы, які пасьля атрымаў назву грыгарыянскага. Паводле булы новы каляндар уступіў у дзеяньне 4 кастрычніка 1582 году, пасьля чаго наступіла адразу 15 кастрычніка.
1918 — Эстонія абвясьціла сваю незалежнасьць.
1942 — Пачалося вяшчаньне радыёстанцыі «Голас Амэрыкі»
У гэты дзень нарадзіліся
1786 — Вільгельм Грым, нямецкі казачнік, малодшы брат Якаба Грыма.
1902 — Янка Геніюш, мастак, вязень ГУЛАГу.
1955 — Стыў Джобс, заснавальнік кампаніі Apple.
У памяці
1922 — у Вільні памёр Ядвігін Ш., беларускі празаік, драматург і публіцыст. Ядвігін Ш. лічыцца адным з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 150 гадоў Ядвігіну Ш. — аднаму з самых неадназначных беларускіх пісьменьнікаў1925 — памёр Карл Яльмар Брантынг, першы прэм’ер-міністар Швэцыі.
2001 — памёр Клод Шэнан, амэрыканскі матэматык і інжынэр.