Вярхоўная Рада Ўкраіны ў першым чытаньні ўхваліла законапраект аб свабодным валоданьні агнястрэльнай зброяй

Як паведамляе «Настоящее время» са спасылкай на агенцтва УНІАН, рашэньне падтрымалі 274 народныя дэпутаты з 352 прысутных.

Законапраект прадугледжвае ўвядзеньне пасьведчаньня ўладальніка зброі і стварэньне адзінага дзяржаўнага рэестру цывільнай агнястрэльнай зброі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская пагроза Ўкраіне і рэакцыя сьвету. Што адбывалася 23 лютага

Законапраект вызначае, што ва Ўкраіне цывільная агнястрэльная зброя дзеліцца на такія катэгорыі:

А — аўтаматычная агнястрэльная зброя;
B — гладкаствольная караткаствольная агнястрэльная зброя (траўматычная);
C — караткаствольная агнястрэльная зброя (з выняткам гладкаствольнай караткаствольнай (траўматычнай) зброі);
D — даўгаствольная агнястрэльная гладкаствольная зброя;
Е — даўгаствольная агнястрэльная нарэзная і камбінаваная агнястрэльная зброя.


Вызначаныя і патрабаваньні да ўладальнікаў: грамадзянства Ўкраіны; брак мэдычных супрацьпаказаньняў, асуджанасьці, прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці цягам году; поліс абавязковага страхаваньня грамадзянскай адказнасьці за магчымую шкоду трэцяй асобе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мянчанка пра затрыманьне маці: «У бабулі запыталіся, ці ёсьць у яе зброя. У яе падняўся ціск да 200»