«Гэты незаконны акт яшчэ больш падрывае сувэрэнітэт і незалежнасьць Украіны, а таксама ёсьць грубым парушэньнем міжнароднага права і міжнародных пагадненьняў, у тым ліку Статуту ААН, Хэльсынскага заключнага акту, Парыскай хартыі і Будапэшцкага мэмарандуму», — адзначаецца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнт Украіны заклікаў іншыя дзяржавы не прызнаваць незалежнасьць «ЛНР» і «ДНР» і ўвесьці санкцыі супраць РасеіБурэль таксама ўдакладніў, што сваім рашэньнем прызнаць асобныя раёны Данбасу ў якасьці «незалежных дзяржаваў» Расея «адназначна парушыла Менскія пагадненьні, якія прадугледжваюць поўнае вяртаньне гэтых раёнаў пад кантроль ураду Ўкраіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі не выключае разрыву дыпляматычных адносін з Расеяй і ваеннага становішчаТакім чынам, падкрэсьліў Бурэль, Расея парушыла свае абавязкі ў «нармандзкім фармаце» і ў Трохбаковай кантактнай групе. «Гэта таксама парушэньне рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН 2202, якая патрабуе поўнага выкананьня Менскіх пагадненьняў», — гаворыцца ў заяве. Бурэль заклікаў Расею «як бок канфлікту» адмовіцца ад прызнаньня сэпаратысцкіх утварэньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ЭЗ адрэагуе санкцыямі». Лідэры Эўразьвязу асудзілі рашэньне Масквы прызнаць так званыя «ЛНР» і «ДНР»