Усьлед за сайтам Нацыянальнага банку Беларусі 22 лютага перастаў адкрывацца сайт Беларускай валютна-фондавай біржы.
Замест зьместу галоўнай старонкі карыстальнікі бачаць паведамленьне «Не ўдаецца атрымаць доступ да сайту».
На таргах у Беларусі 22 лютага даляр і эўра дасягнулі рэкордаў на тле падзеяў на Данбасе: даляр падаражэў амаль на 7 капеек, эўра — крыху больш як на 6. Гэта гістарычныя максымумы курсаў замежных валют у Беларусі. У абменьніках сёньня відаць чэргі.
На фоне падзеньня беларускага рубля сёньня ўдзень перастаў адкрывацца сайт Нацыянальнага банку Беларусі.
Абноўлена: каля 17-й гадзіны сайт Беларускай валютна-фондавай біржы аднавіў працу. Сайт Нацыянальнага банку на 17.30 па-ранейшаму недаступны. Прэс-служба банку ў сацыяльных сетках ніяк не камэнтуе гэтага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На таргах у Беларусі даляр і эўра дасягнулі рэкордаў на тле падзеяў на Данбасе. У абменьніках чэргі