«Беларусь неаднаразова заяўляла аб небясьпецы безразважных паводзінаў кіраўніцтва і палітыкаў шэрагу заходніх краін, якія ў апошнія гады ўсё часьцей аддаюць перавагу непрыкрыты ціск і пагрозы ў якасьці інструмэнтаў вырашэньня сваіх і міжнародных праблем. Улік інтарэсаў іншых удзельнікаў працэсу практычна паўсюдна быў заменены імі на аднабаковыя абмежавальныя меры, гібрыднае ўзьдзеяньне і агрэсіўную рыторыку», — гаворыцца ў заяве МЗС.
У МЗС падкрэсьліваюць, што ў такой сытуацыі «з павагай і разуменьнем успрымаюць рашэньне расейскага боку».
«Гэты крок Расеі мае ня толькі палітычнае, але і сур’ёзнае чалавечае, гуманітарнае вымярэньне, улічваючы колькасьць расейскіх грамадзян, якія жывуць на гэтых тэрыторыях і адчуваюць нястачу амаль восем гадоў. Беларусам, як нікому іншаму знаёмыя жахі вайны, а імкненьне жыць у міры і згодзе паміж народамі — у нашым генэтычным кодзе», — гаворыцца ў заяве беларускага зьнешнепалітычнага ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як прызнаньне Пуціным «ДНР» і «ЛНР» паставіла Лукашэнку ў рызыкоўнае становішчаУ заяве МЗС падкрэсьліваецца, што Беларусь «заўсёды актыўна і пасьлядоўна выступала за мірнае ўрэгуляваньне канфлікту на паўднёвым усходзе Ўкраіны», і цяпер таксама лічыць дыпляматычныя мэтады прыярытэтнымі і «гатовая ўсяляк садзейнічаць гэтаму працэсу».
«Шлях перамоваў у нашым разуменьні — адзіна верны для таго, каб не дапусьціць кровапраліцьця паміж брацкімі славянскімі народамі. Заклікаем усе бакі ўстрымацца ад ваеннай эскаляцыі і любых іншых дзеяньняў, якія закрываюць дарогу да міру», — гаворыцца ў заяве.
Міністэрства замежных спраў «нагадвае аб асаблівай адказнасьці ЗША і Эўразьвязу ў нагнятаньні абстаноўкі ў рэгіёне» і заклікае «перастаць правакаваць гвалт, напампоўваць Украіну і краіны Балтыі войскамі і зброяй, уводзіць незаконныя санкцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Танкі ў Данецку. Эўропа адказвае Пуціну санкцыямі. Расея рыхтуе ўдар па Ўкраіне? Што адбывалася 22 лютага