Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў у сваім звароце да вайскоўцаў заявіў, што вайсковае кіраўніцтва краіны і камандаваньне Ўзброеных сіл накіроўвае свае намаганьні на ўзмацненьні сыстэмы абароны і бясьпекі ўкраінскай дзяржавы.
«Крэмль зрабіў чарговы крок да адраджэньня Савецкага Саюзу. З новым Варшаўскім пактам і новай Бэрлінскай сьцяной. Адзінае, што аддаляе ад гэтага — Украіна і ўкраінская армія», — заявіў Аляксей Рэзьнікаў.
Міністар упэўнены ў перамозе Ўкраіны:
«Наш выбар вельмі просты — абараняць сваю краіну, свой дом, сваіх родных. Наперадзе цяжкія выпрабаваньні. Будуць страты. Давядзецца прайсьці праз боль, пераадолець страх і адчай. Але нас чакае перамога, бо мы на сваёй зямлі і за намі праўда».
22 лютага органы, якія называюць сябе парлямэнтамі «ЛНР» і «ДНР», аднагалосна ратыфікавалі дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе з Расейскай Фэдэрацыяй, якая прызнала іх незалежнымі дзяржавамі насуперак міжнароднаму праву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Танкі ў Данецку. Эўропа адказвае Пуціну санкцыямі. Расея рыхтуе ўдар па Ўкраіне? Што адбывалася 22 лютага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У «ЛНР» заявілі, што прэтэндуюць на ўсю Луганскую вобласьць. Што на гэта адказаў Крэмль