Віцэ-спікер так званага «парлямэнту» групоўкі «ЛНР» запатрабаваў ад Украіны адвесьці войскі да адміністрацыйнай мяжы Луганскай вобласьці.
«Наша тэрыторыя — уся Луганская вобласьць, мы заклікаем Украіну добраахвотна адвесьці войскі, інакш будуць прынятыя меры», — прадстаўніка сэпаратысцкай групоўкі цытуе РБК.
«Межы ДНР будуць у межах Данецкай вобласьці», — заявіў таксама кіраўнік так званай «ДНР» Дзяніс Пушылін у эфіры праграмы «60 хвілін».
Тым часам «РИА Новости» цытуе заяву МЗС Расеі, што «Масква прызнае ЛНР і ДНР у тых межах, у рамках якіх кіраўніцтва рэспублік ажыцьцяўляе свае паўнамоцтвы».
Раней у Данецку і Луганску заявілі аб «ратыфікацыі» дамоваў з Расеяй.
Органы, якія называюць сябе парлямэнтамі «ЛНР» і «ДНР», аднагалосна ратыфікавалі дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе з Расейскай Фэдэрацыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Танкі ў Данецку. Эўропа адказвае Пуціну санкцыямі. Расея рыхтуе ўдар па Ўкраіне? Што адбывалася 22 лютага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўніца ЗША ў Радзе Бясьпекі ААН: «У Масквы ёсьць прэтэнзіі на ўсе тэрыторыі Расейскай імпэрыі»