Чатыром падазраваным у справе супрацоўнікам 21vek зьмянілі меру стрыманьня.
Заснавальнікам онлайн-крамы 21vek зьмянілі меру стрыманьня — іх выпусьцілі зь СІЗА. Сяргей Вайніловіч, Павал Матусевіч, Іван Плюгачоў і Сяргей Стаюнічаў выйшлі адтуль пасьля 8 месяцаў пад вартай, піша Zerkalo.io.
22 чэрвеня мінулага году ў кампаніі правялі ператрус. Тады затрымалі трох кіраўнікоў. Празь месяц на дзяржаўнай тэлевізіі паказалі сюжэт, дзе гаварылася, што 21vek ухіляўся ад выплаты падаткаў.
Тэлевядоўца расказала, што онлайн-крама займалася фіктыўным продажам індывідуальным прадпрымальнікам часткі маёмасьці фірмы, «каб унесьці амаль мільён рублёў за арэнду ў бухгальтарскі ўлік. І ў выніку зэканоміць на падатках больш за 172 тысячы рублёў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наперадзе яшчэ доўгі і нялёгкі шлях». Юлія Чарняўская напісала першы пост пасьля выхаду з-пад хатняга арышту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён пайшоў на адкрыты канфлікт з адміністрацыяй турмы», — маці пра Мікіту Емяльянава, які галадае 19 дзён