Нябожчыка знайшлі ў цяжкадаступным і мокрым месцы ў Белавескай пушчы, піша Polsatnews. Там знайшлі цела мужчыны, паведаміў прэс-сакратар падляскай паліцыі Томаш Крупа.
Празь некалькі гадзін ён сказаў, што ў трупа «былі знойдзены дакумэнты, якія пацьвярджаюць асобу 26-гадовага грамадзяніна Емэну».
Пэўна, мужчына трапіў у Польшчу нелегальным чынам, парушыўшы мяжу з боку Беларусі, але дакладнай інфармацыі пра гэта пакуль няма.
З канца верасьня раённая пракуратура ў Сувалках вядзе найбуйнейшае расьсьледаваньне па факце гібелі іншаземцаў, целы якіх былі знойдзены ў розных месцах, у памежнай зь Беларусьсю паласе. У цяперашні час у рамках гэтага працэсу пракуратура вывучае абставіны гібелі 8 чалавек.
Сама меней 16 мігрантаў загінулі на мяжы за ўвесь час крызісу. Польскія ўлады не сумняваюцца, што нестабільнасьць на межах ЭЗ Лукашэнка ствараў не самастойна, а паводле пляну, складзенага ў Крамлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За першыя тыдні 2022 году ў Нямеччыне затрымалі 221 мігранта, які трапіў у краіну празь Беларусь ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інцыдэнт на мяжы. Нелегальны перавозьнік уцякаў ад польскіх памежнікаў і ўрэзаўся ў прыдарожны крыж. ВІДЭА