Генэральны сакратар ААН «занепакоены рашэньнем Расейскай Фэдэрацыі наконт статусу пэўных раёнаў Данецкай і Луганскай вобласьці Ўкраіны. Ён заклікае да мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ва ўсходняй Украіне ў адпаведнасьці зь менскімі пагадненьнямі, якія былі падтрыманыя рэзалюцыяй 2202 Рады Бясьпекі». Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара генсека ААН Стэфана Дзюжарыка.
«Генэральны сакратар лічыць рашэньне Расейскай Фэдэрацыі парушэньнем тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Ўкраіны і супярэчыць прынцыпам Статуту Арганізацыі Аб’яднаных Нацый», — адзначыў ён.
«Генэральны сакратар настойліва заклікае ўсе бакі засяродзіць свае намаганьні ў забесьпячэньні неадкладнага спыненьня ваенных дзеяньняў, абароны цывільных асобаў і грамадзянскай інфраструктуры, прадухіліць любыя дзеяньні і заявы, якія могуць яшчэ больш пагоршыць небясьпечную сытуацыю ва Ўкраіне і вакол яе», — падкрэсьліваецца ў заяве, якую цытуе «Голас Амэрыкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін падпісаў указы аб прызнаньні «незалежнасьці» так званых «ЛНР» і «ДНР» і ўводзе туды войска. Галоўнае ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцінскі сцэнар для Лукашэнкі. Камэнтар аналітыкаў