Намесьнік старшыні Камітэту Савету Фэдэрацыі РФ у міжнародных справах Андрэй Клімаў заявіў, што Расея прызнае «ЛНР» і «ДНР» у межах, якія зараз фактычна вызначаныя.
Пытаньне аб ратыфікацыі дамоваў аб дружбе і супрацоўніцтве з рэспублікамі разгледзіць Савет Фэдэрацыі ў аўторак.
«Размова ідзе, зразумела, аб тых тэрыторыях, якія знаходзяцца ў вызначаных сёньня межах. Усё астатняе знаходзіцца за рамкамі юрыдычных дзеяньняў», — ТАСС цытуе словы Клімава, сказаныя ў эфіры тэлеканалу «Россия 24».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін падпісаў указы аб прызнаньні «незалежнасьці» так званых «ЛНР» і «ДНР» і ўводзе туды войска. Галоўнае