Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг сёньня зрабіў заяву з нагоды прызнаньня Расеяй незалежнасьці так званых «ДНР» і «ЛНР»:
— Я асуджаю рашэньне Расеі прызнаць самаабвешчаныя «Данецкую народную рэспубліку» і «Луганскую народную рэспубліку». Гэта яшчэ больш падрывае сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, падрывае намаганьні па ўрэгуляваньні канфлікту і парушае Менскія пагадненьні, удзельніцай якіх зьяўляецца Расея.
У 2015 годзе Рада Бясьпекі ААН, у якую ўваходзіць Расея, пацьвердзіла поўную павагу да сувэрэнітэту, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны. Данецк і Луганск уваходзяць у склад Украіны.
Масква працягвае распальваць канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, аказваючы фінансавую і ваенную падтрымку сэпаратыстам. Ён таксама спрабуе стварыць падставу для чарговага ўварваньня ва Ўкраіну.
NATO падтрымлівае сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны ў яе міжнародна-прызнаных межах. Саюзьнікі настойліва заклікаюць Расею абраць шлях дыпляматыі і неадкладна адвярнуць назад сваё масавае нарошчваньне войскаў ва Ўкраіне і вакол яе, а таксама вывесьці свае сілы з Украіны ў адпаведнасьці са сваімі міжнароднымі абавязацельствамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ЭЗ адрэагуе санкцыямі». Лідэры Эўразьвязу асудзілі рашэньне Масквы прызнаць так званыя «ЛНР» і «ДНР» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін падпісаў указы аб прызнаньні «незалежнасьці» так званых «ЛНР» і «ДНР» і ўводзе туды войска. Галоўнае