Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц правёў тэлефонныя перамовы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным пасьля пасяджэньня Рады бясьпекі Расіі, на якім усе ўдзельнікі выступілі за прызнаньне незалежнасьці так званых «ЛНР» і «ДНР»
Шольц асудзіў такія пляны і падкрэсьліў, што яны супярэчаць Менскім пагадненьням аб урэгуляваньні канфлікту і аднабаковым парушэньнем дамоўленасьцяў Расеяй.
Канцлер Нямеччыны таксама стэлефанаваўся з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як прайшло паседжаньне Савету бясьпекі Расеі аб прызнаньні незалежнасьці «ДНР» і «ЛНР»Зяленскі таксама заявіў, што склікаў тэрміновае пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны, якое адбудзецца сёньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна просіць правесьці тэрміновыя кансультацыі чальцоў Рады бясьпекі ААНАдбыліся таксама перамовы паміж міністрамі замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым і Нямеччыны Анналенай Бэрбок. Лаўроў заявіў, што выкананьне Менскіх пагадненьняў ёсьць «адзіным спосабам урэгуляваньня ўнутрыўкраінскага крызісу» і запатрабаваў ад Нямеччыны аказаць ціск на кіраўніцтва Ўкраіны.