Лідэры сэпаратыстаў таксама просяць у Расеі дапамогі ў вайсковай сфэры.
Раней Дума зьвярнулася да Пуціна з заклікам прызнаць «ДНР» і «ЛНР».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждума зьвярнулася да Пуціна з просьбай прызнаць «ДНР» і «ЛНР». Пуцін сказаў, што дэпутаты «адчуваюць настроі народу»Прэзыдэнт Пуцін на пасяджэньні Савету бясьпекі РФ у панядзелак заявіў, што на ім будзе абмяркоўвацца сытуацыя на Данбасе, у тым ліку і звароты Пушыліна, Пасечніка і Думы. Аб зваротах лідэраў сэпаратыстаў стала вядома за 15 хвілінаў да пачатку пасяджэньня Савету бясьпекі РФ.
Пуцін на пасяджэньні заявіў, што пытаньне аб сытуацыі на Данбасе наўпрост зьвязанае з расейскімі патрабаваньнямі гарантыяў бясьпекі, выстаўленых у адрас ЗША і NATO.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін на пасяджэньні Савету бясьпекі РФ: Узьнікае пагроза, што Кіеў пачне адваёўваць КрымУдзельнік перамоваў палітычных дарадцаў «нармандзкай чацвёркі» Дзьмітрый Козак заявіў, што, на яго думку, украінскі бок на гэтых перамовах даў яму зразумець, што Кіеву «не патрэбны Данбас».
- Так званыя«ДНР» і «ЛНР» сэпаратысты абвясьцілі вясной 2014 году. Расея тады ня стала іх прызнаваць, аднак, паводле сьцьвярджэньняў Украіны і краінаў Захаду, а таксама шматлікіх сьведчаньняў, у тым ліку саміх сэпаратыстаў, Расея надала «ДНР» і «ЛНР» дапамогу, у тым ліку вайсковую.
- У выніку сэпаратысты захавалі кантроль над часткай тэрыторыяў Луганскай і Данецкай абласьцей Украіны. Пры гэтым яны заяўляюць прэтэнзіі на ўсе тэрыторыі гэтых абласьцей, у тым ліку і падкантрольныя Ўкраіне.
- Заключаныя ў 2015 годзе Менскія пагадненьні, якія Расея абавязалася выконваць, не прадугледжваюць незалежнасьці «ДНР» і «ЛНР» — згодна з дакумэнтамі, асобныя раёны Данецкай і Луганскай абласьцей павінны пры выкананьні шэрагу ўмоваў вярнуцца пад кантроль Украіны.