Ён заявіў, што ўзьнікае пагроза, што Кіеў пачне адваёўваць Крым, бо Ўкраіна не прызнае яго ўваходу ў склад РФ, а NATO ўключыцца ў гэтыя падзеі.
Паводле прэзыдэнта РФ, Расея перш рабіла ўсё, каб мірным шляхам вырашыць усе супярэчнасьці, але ўкраінскія ўлады двойчы правялі «ваенныя карныя апэрацыі» на тэрыторыі так званых «ДНР» і «ЛНР», а цяпер, падобна, пачынаюць трэцюю.
Пуцін падкрэсьліў, што пытаньні прызнаньня так званых «ДНР» і «ЛНР» шчыльна зьвязаныя з глябальнымі праблемамі гарантаваньня бясьпекі ў сьвеце і ў Эўропе ў прыватнасьці. «Кіеўскія ўлады не зьбіраюцца выконваць Менскія пагадненьні, яны публічна шматкроць пра гэта заяўлялі» — сказаў прэзыдэнт Расеі на нечарговым пасяджэньні Савету бясьпекі РФ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждума зьвярнулася да Пуціна з просьбай прызнаць «ДНР» і «ЛНР». Пуцін сказаў, што дэпутаты «адчуваюць настроі народу»Раней з заклікам да Пуціна прызнаць незалежнасьць самаабвешчаных «рэспублік» на тэрыторыі Ўкраіны зьвярнулася Дзяржаўная дума РФ. Сёньня з такімі ж заклікамі да яго зьвярнуліся кіраўнікі гэтых утварэньняў — лідэры так званых «ДНР» Дзяніс Пушылін і «ЛНР» Леанід Пасечнік.