«У апошнія дні мы заўважылі, што характар руху расейскай тэхнікі каля межаў Украіны рэзка зьмяніўся, — пішуць дасьледнікі CIT. — Калі раней тракавую тэхніку (танкі, БМП, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі) везьлі амаль выключна на чыгуначных плятформах і танкавых транспартэрах, то цяпер яны амаль усюды звычайна рухаюцца сваім ходам. Больш за тое, часта гэты рух ідзе за лічаныя кілямэтры ад мяжы. Танкі, іншая тэхніка ідуць разам зь цяжкімі агнямётнымі сыстэмамі, хоць апошнія і адносяцца да іншага роду войскаў (радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароны) — больш за ўсё гэта падобна на фармаваньне баявых парадкаў батальённых тактычных групаў. Мы лічым, што перакідваньне сілаў зь іншых рэгіёнаў падышло да канца, і, як відаць, ідзе выхад на стартавыя пазыцыі для магчымага наступу».
Акрамя таго, CIT публікуе сьведчаньні, што некаторыя расейскія салдаты (і кантрактнай, і тэрміновай службы) каля мяжы знаходзяцца ў цяжкіх умовах: сьпяць у набітых бітма памяшканьнях і не атрымліваюць цэнтралізаванага харчаваньня.
«Доўга трымаць войскі ў такіх умовах немагчыма, таму ў бліжэйшыя дні можна чакаць альбо наступу, альбо частковага адводу войскаў прынамсі ў тыя буйныя лягеры, дзе мы іх назіралі дагэтуль (на момант напісаньня гэтага паведамленьня ніякага адводу мы не назіраем)».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Для ўкраінскага боку што Лукашэнка, што яго апанэнты — абое рабое». Ігар Тышкевіч пра беларускую грань украінскага канфліктуCIT таксама паведамляе, што на тэрыторыі цэнтральнай гарадзкой лякарні гораду Шабекіна, усяго за 5 кілямэтраў ад мяжы, разгорнуты палявы шпіталь, які можа выкарыстоўвацца ў выпадку наступальных дзеяньняў у Харкаўскай вобласьці Ўкраіны.
«Дагэтуль мы бачылі разгортваньне шпіталёў толькі ў палявых лягерах і толькі на паўночным захадзе Крыму ці ў Беларусі», — пішуць дасьледнікі CIT.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы: «Мы назіраем павольную акупацыю тэрыторыі Беларусі і дзяржавы»«Урэшце, мы назіраем перакідваньне інжынэрнай тэхнікі, раней не залучанай у канцэнтрацыю. У Краснадарскім краі непадалёк ад Крымскага мосту заўважылі вайсковыя грузавікі з мэталічнымі канструкцыямі, якія дасьледнік Том Балак апазнаў як сярэдні аўтадарожны разборны мост САРМ. Ён можа выкарыстоўвацца для аднаўленьня падарваных мастоў праз Дняпро або Чангарскую пратоку, якая вядзе з Крыму ў Херсонскую і Запароскую вобласьці».
Усё гэта дасьледнікі CIT лічаць сьведчаньнямі далейшага рыхтаваньня магчымай апэрацыі Расеі супраць Украіны.