Да такой высновы прыйшла група журналістаў зь ліку супрацоўнікаў нямецкай газэты Sueddeutsche Zeitung, брытанскай The Guardian, францускай Le Monde, The New York Times і іншых выданьняў, вывучыўшы матэрыялы буйнога выцеку дадзеных пра рахункі больш чым 30 тысяч кліентаў Credit Suisse па ўсім сьвеце.
Журналісты паказалі, што нячыстыя на руку людзі маглі адкрываць і падтрымліваць рахункі ў гэтым банку, нават калі фінансавая ўстанова, як мяркуецца, мела падставы сумнявацца ў паходжаньні іх грошай.
Усяго гаворка ідзе пра 18 тысяч банкаўскіх рахункаў на суму больш за 100 млрд даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнку прызналі Карумпаваным чалавекам годуРахунак Аляксея Алексіна
Зьвесткі аб рахунках набліжанага да Лукашэнкі алігарха Аляксея Алексіна таксама апынуліся ў матэрыялах, якія трапілі ў інтэрнэт са швайцарскага банку Credit Suisse.
Зьвесткі былі перададзеныя журналістам праекта OCCRP. На працягу месяца ўдзельнікі праекту аналізавалі выцек, названы «Швайцарскія сакрэты». Вынікам стала публікацыя звестак аб 50 уладальніках рахункаў. У яе трапіў і адзін прадстаўнік Беларусі — Аляксей Алексін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што Алексін дарыў Лукашэнку, як атрымаў свой капітал і чаму яго абараняла Латвія? РасьсьледаваньнеКрыніцы расьсьледаваньня
Адзначаецца, што Sueddeutsche Zeitung атрымала зьвесткі ананімна праз абароненую лічбавую паштовую скрыню больш за год таму. Дадзеныя тычыліся рахункаў, якія адкрываліся, пачынаючы з 1940-х гадоў і аж да апошняга дзесяцігодзьдзя.
Нямецкая газэта аналізавала атрыманую інфармацыю сумесна зь некамэрцыйнай журналісцкай групай — Цэнтрам дасьледаваньня карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP), а таксама зь дзясяткамі партнэрскіх мэдыйных арганізацый.
Як адзначае The New York Times, выцек банкаўскай інфармацыі ўключаў, у прыватнасьці, рахункі, зьвязаныя з чыноўнікамі ў краінах Блізкага Ўсходу, Афрыкі, Лацінскай Амэрыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Transparency International: У Беларусі пачынаецца «вялікая карупцыя»Рахункі Такаевых
Як сьцьвярджаецца, адзін з рахункаў у Credit Suisse быў адкрыты ў 1998 годзе для жонкі Касым-Жамарта Такаева, які цяпер зьяўляецца прэзыдэнтам Казахстану, і іх сына Цімура, якому тады было ўсяго 14 гадоў. Пры гэтым Такаеў знаходзіўся на дзяржаўнай службе, ні ў яго, ні ў жонкі не было бізнэсу.
Credit Suisse абвяргае абвінавачваньні
Credit Suisse 20 лютага — у той жа дзень, калі стала вядома аб выцеку, — катэгарычна адхіліў абвінавачаньні.
«Справаздача заснаваная на няпоўнай, недакладнай або выбарачнай інфармацыі, вырванай з кантэксту, што прыводзіць да тэндэнцыйных тлумачэньняў дзелавой дзейнасьці банку», — заявілі ў Credit Suisse, дадаўшы, што 90 працэнтаў згаданых рахункаў ужо закрытыя або знаходзіліся ў працэсе закрыцьця да атрыманьня запытаў прэсы.
«Мы працягнем вывучэньне пытаньня і прымем далейшыя меры пры неабходнасьці», — адзначылі ў банку.