Тэкст дакумэнту складзены цалкам на расейскай мове, і ўжо не ўпершыню. Апошні раз гэтак сама было ў 2004 годзе, калі Лукашэнка прасіў дазволіць яму перавыбірацца бясконцую колькасьць разоў, піша «Наша ніва».
Бюлетэні прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў друкуюцца па-беларуску.
Адваротны бок будзе сьветла-салатавага колеру, таксама на ім будзе напісана «Республика Беларусь». Аргумэнтуюць гэта тым, што ня хочуць даць магчымасьці махлярам падрабіць бюлетэнь.
Рэфэрэндум аб зьмяненьні Канстытуцыі пройдзе ў Беларусі 27 лютага. Працэс пачнецца датэрміновым галасаваньнем, якое стартуе ў аўторак, 22 лютага.
На гэты раз галасаваць — упершыню ў гісторыі — змогуць толькі грамадзяне краіны, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі, замежныя ўчасткі нібыта праз каранавірус не фармаваліся. Гэта парушае дзейную Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, як і тое, што ўлады засакрэцілі зьвесткі сяброў участковых камісій, хаця абавязаныя друкаваць іх у СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЦВК патлумачыў, чаму засакрэцілі дадзеныя членаў камісій на рэфэрэндум ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас рэфэрэндуму будуць працаваць «мабільныя групы». Іх фармуе палкоўнік Паўлічэнка, якога абвінавачваюць у выкраданьнях і забойствах