На спадарожнікавых здымках бачныя ўдарныя вэрталёты Мі-24 і вайскова-транспартныя Мі-8 на аэрадроме, які знаходзіцца ўсяго за 35 км ад мяжы зь Літвой, піша Delfi. Вайсковыя вэрталёты мабілізуюцца ў той час, калі Расея запускае стратэгічныя ядзерныя вучэньні «Гром», якія апісваюцца як пагрозьлівы сыгнал Паўночнаатлянтычнаму альянсу ня ўмешвацца ў тое, што можа пачацца ва Ўкраіне ў найбліжэйшыя дні.
На лідзкім аэрадроме, як сьведчаць здымкі са спадарожніка Maxar, знаходзяцца каля 50 вайсковых вэрталётаў расейцаў.
У гэты час расейскія войскі ўсё яшчэ канцэнтруюцца на поўдні Беларусі, у раёне Гомля, з дзясяткамі ўдарных вэрталётаў і штурмавікоў Су-25, дысьлякаваных на авіябазах у Лунінцы і Рэчыцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія войскі застаюцца ў Беларусі. «У сувязі з нарастаньнем ваеннай актыўнасьці ля зьнешніх межаў Саюзнай дзяржавы»«І гэтага Расеі, здаецца, мала — Крэмль, які заявіў нядаўна аб адводзе войскаў, здаецца, толькі ўзмацніў канцэнтрацыю сваіх сіл у Беларусі», — гаворыцца ў артыкуле літоўскага выданьня.
Згодна зь некаторымі ацэнкамі, колькасьць расейскіх войскаў у Беларусі складае больш за 30 тысяч асабовага складу, агулам да 190 000 сьцягнутыя да межаў Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія войскі правялі вучэньні ў непрызнаным Прыднястроўі