Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін, падводзячы вынікі вучэньняў, заявіў, што «ў сувязі з нарастаньнем ваеннай актыўнасьці ля зьнешніх межаў Саюзнай дзяржавы і абвастрэньнем сытуацыі на Данбасе» Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка вырашылі працягнуць «праверку сіл рэагаваньня Саюзнай дзяржавы».
Раней Лукашэнка і міністар замежных спраў Макей абяцалі, што ўсе расейскія войскі выйдуць зь Беларусі пасьля вучэньняў.
Таксама Хрэнін паскардзіўся на тое, што ў суседзяў мадэрнізуюцца аб’екты вайсковай і транспартнай інфраструктуры. Для яго відавочна, што гэта накіравана супраць Беларусі і Расеі.
«На тэрыторыі сумежных дзяржаў створаны шматлікія групоўкі войскаў і сіл. У тым ліку — трэціх краін. Павышаны ўзровень гатоўнасьці да прымяненьня міжвідавых фармаваньняў экстранага рэагаваньня NATO з 7 да 5 сутак на выпадак так званай „эскаляцыі“ абстаноўкі ва Ўкраіне. Суседнія з намі краіны ў экстраным пазаплянавым парадку „напампоўваюцца“ самай сучаснай зброяй. Пры гэтым прыярытэт аддаецца сучасным наступальным сродкам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вальфовіч: Ніхто не казаў, што заўтра ці пасьлязаўтра расейскія вайскоўцы вернуцца ў РасеюТаксама Хрэнін заявіў, што «Захад адмаўляецца ўспрымаць пазначаныя Расеяй „чырвоныя лініі“ ў архітэктуры бясьпекі Эўропы, якія актуальныя і для беларусаў».
«З усяго вышэйсказанага лягічна вынікае адна выснова — у Эўропе вельмі моцна запахла порахам. Яе мэтанакіравана падштурхоўваюць да вайны», — падсумаваў Міністар абароны Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі пачаліся вучэньні з пускам балістычных ракет. За імі назіралі Пуцін і ЛукашэнкаНагадаем, у папярэднія дні прарасейскія сэпаратысцкія фармаваньні на акупаванай частцы ўсходу Ўкраіны рэзка актывізавалі свае дзеяньні. Яны абстрэльваюць населеныя пункты і аб’екты на тэрыторыі, якую кантралюе Кіеў, парушаюць так званыя «менскія дамоўленасьці». У абстрэлах ужо загінулі двое ўкраінскіх вайскоўцаў, некалькі чалавек параненыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раптоўнасьць, колькасьць удзельнікаў, месцы правядзеньня. Чаму «Саюзная рашучасьць — 2022» — ня проста вучэньні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Без крэдыту, але з расейскай зброяй? Пра што Лукашэнка дамовіўся з Пуціным, — дыскусія экспэртаў Свабоды ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі крызіс: што адбывалася 19 лютага. ГалоўнаеПагроза нападу Расеі на Ўкраіну
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
- Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
- У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
- Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
- 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
- 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
- 17 лістапада Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.