Пайшоў на сустрэчу да старшыні сельсавета і не вярнуўся
Жыхар Чонак, што пад Гомлем, Мікалай Сушкоў выказаў намер зарэгістравацца назіральнікам у мясцовай участковай камісіі (участак для галасаваньня №45) па правядзеньні рэфэрэндуму. Ён сабраў неабходную колькасьць подпісаў аднавяскоўцаў і 18 лютага аднёс іх у пасялковы сельсавет, дзе месьціцца выбарчая камісія, паведамляе тэлеграм-канал Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
Праз некаторы час яму ў прыватных паведамленьнях у Фэйсбуку напісаў старшыня Чонкаўскага сельсавету Гомельскага раёну Аляксей Кабзараў і запрасіў на сустрэчу ў сельсавет па мясцовых пытаньнях. Пасьля паходу ва ўчастковую выбарчую камісію тэлефон Мікалая Сушкова стаў недасяжны. Ня выйшаў ён на сувязь і 19 лютага. Пазьней зь інфармацыі стала вядома, што Сушкову «прысудзілі» 12 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Праваабарончы цэнтар «Вясна» нагадвае, што згодна з Палажэньнем аб парадку накіраваньня і дзейнасьці назіральнікаў пры падрыхтоўцы і правядзеньні рэспубліканскага рэфэрэндуму ў 2022 годзе, кожны грамадзянін мае права быць назіральнікам, прадставіўшы ў камісію заяву, падпісаную ня менш чым 10 грамадзянамі, якія пражываюць адпаведна на тэрыторыі вобласьці, раёна, горада, раёна ў горадзе, участка для галасаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэфэрэндум узмоцненага рэжыму: ужо завялі 200 крымінальных спраў за пагрозы і абразы чыноўнікаўЗатрымалі выкладчыцу журфака БДУ Ганну Курэйчык
Яе прозьвішча зьявілася ў сьпісах затрыманых, якія вядуць валянтэры, яшчэ 18 лютага. Таксама гэтую інфармацыю «Нашай ніве» пацьвердзіў і калега Курэйчык. «Яна была на бальнічным, прыйшлі па яе дадому», – расказаў ён.
Па якім артыкуле затрымалі выкладчыцу, невядома.
Ганна Курэйчык зьяўляецца дацэнтам катэдры тэлебачаньня і радыёвяшчаньня.
Аднаклясніцу загінулага Андрэя Зельцара выклікаюць у Сьледчы камітэт
Жанчына знаходзіцца не ў Беларусі. Ёй патэлефанавалі на замежны нумар са Сьледчага камітэта Беларусі і выклікалі на допыт у якасьці сьведкі па «справе Зельцара», паведамляе «Вясна».
Жанчына пасьля гібелі Андрэя Зельцара як яго аднаклясьніца дала інтэрвію журналісту «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзю Мажэйку, у якім станоўча пра яго адгукнулася.
Менавіта з-за гэтага артыкула 1 кастрычніка мінулага года затрымалі журналіста. Генадзь ужо пяты месяц знаходзіцца за кратамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Звольнілі і арыштавалі ў адзін дзень». Лекарка з 30-гадовым стажам ужо 4 месяцы ў турме за камэнтар у «справе Зельцара»У Калінкавічах затрымалі актывіста
Раніцай 19 лютага да сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Елісеева дадому прыехаў кіраўнік Аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі Калінкавіцкага РАУС Станіслаў Расошка і сказаў, што супраць яго распачалі справу аб адміністрацыйным правапарушэньні, і яму тэба праехаць у РАУС, піша «Палеская Вясна». Паводле якога артыкулу завялі справу, Расошка не сказаў.
Елісееў з РАУС волю ўжо ня выйшаў.
17 лютага Елісееў удзельнічаў у «дыялёгавай пляцоўцы» аб рэфэрэндуме, якая праводзілася ў мясцовым аграрна-тэхнічным ліцэі. Там, акрамя чыноўнікаў, былі таксама старшыня Калінкавіцкага райвыканкаму Сяргей Гвозьдзь і дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Калінкавіцкай выбарчай акругі Яўген Адаменка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сын Шаўковіча пра дэталі затрыманьня бацькі: «Сказалі, трэба зьезьдзіць у міліцыю для прафразмовы»