Нямецкая авіякампанія Lufthansa прыпыняе палёты ў Кіеў і з Кіеву. Гэта датычыць усіх рэйсаў з панядзелка 21 лютага да панядзелка 28 лютага 2022 году.
Пра гэта паведамляецца на сайце авіякампаніі.
Адзначана, што Lufthansa увесь час сочыць за сытуацыяй і прыме рашэньне аб далейшых рэйсах пазьней.
Падобнае рашэньне прыняла кампанія Austrian Airlines. Яе самалёты ня будуць лятаць у Кіеў з 20 лютага да канца месяца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі крызіс: што адбывалася 19 лютага. Галоўнае